Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку забілі італьянскага грамадзяніна


Багдад. У Іраку забіты грамадзянін Італіі. Баевікі застрэлілі Сальваторэ Сантора каля гораду Рамадзі. Улады Італіі спрабуюць высьветліць, чым ён займаўся ў Іраку.Пяць чалавек загінулі сёньня ў сталіцы Іраку ў выніку нападаў і тэрактаў. Адзін з забітых – намесьнік міністра сувязі і камунікацыяў Іраку Кассім Мехаві, на якога напала група баевікоў. Астатнія загіблыя – ахвяры двух выбухаў у розных раёнах Багдаду. Сярод іх – тры вайскоўцы. Шасьцёра параненыя. Тым часам, у Іраку завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў на усеагульных выбарах, якія пройдуць 30-га студзеня. Паводле выбарчай камісіі, зарэгістравана 6 400 кандыдатаў, якія прадстаўляюць каля сотні палітычных партыяў і блёкаў. Сярод тых, хто балатуецца ў Нацыянальную Асамблею – кіраўнік пераходнага ўраду Іраку Іяд Алаўі і часовы прэзыдэнт краіны Газі аль-Яўр.
XS
SM
MD
LG