Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грузынскі прэзыдэнт нагадаў пра аднаўленьне тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны


Тбілісі. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі назваў “аднаўленьне тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны” галоўнай мэтай новага міністра абароны Іраклія Акруашвілі. Раней Акруашвілі ўзначальваў міністэрства ўнутраных спраў. Паводле прэсы, ўлады двух самаабвешчаных рэспублік – Паўднёвай Асэціі і Абхазі – адмоўна паставіліся да новага прызначэньня. Член ураду Паўднёвай Асэціі Мурад Джыоеў заявіў, што ў час кіраваньня міністэрствам унутраных спраў Акруашвілі настойваў на сілавым варыянце вырашэньня паўднёваасецінскай праблемы.
XS
SM
MD
LG