Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Юшчанка лічыць, што ягоныя палітычныя апанэнты рыхтуюць правакацыі


Кіеў. Кандыдат на пасаду прэзыдэнта Украіны Віктар Юшчанка заявіў, што ягоныя палітычныя апанэнты рыхтуюць правакацыі, якія могуць сарваць выбары. У інтэрвью агенцтву Асашэйтэд прэс Юшчанка сёньня заявіў, што менавіта ўлады адказныя за спробу яго атруціць.

Паўторнае галасаваньне ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў адбудзецца 26 сьнежня. 20-га сьнежня абодва кандыдаты – Віктар Юшчанка і Віктар Януковіч – правядуць тэлевізійныя дэбаты. Сёньня Генэральная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па факце наўмысна няправільнага падліку галасоў і абнародваньня вынікаў ранейшых прэзыдэнцкіх выбараў папярэднім складам Цэнтравыбаркаму.
XS
SM
MD
LG