Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку пачалася перадвыбарчая кампанія


БАГДАД. У Іраку пачалася перадвыбарчая кампанія напярэдадні ўсеагульных выбараў, прызначаных на 30 студзеня. Перадвыбарчыя сьпісы падалі 79 партыяў і рухаў, у тым ліку – буйныя партыі мусульманаў-сунітаў, якія раней абвяшчалі байкот выбараў. Сьпісы падалі таксама прадстаўнікі мусульманаў-шыітаў і прадстаўнікі курдзкай і туркамэнскай нацыянальных мяншыняў. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, былы прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр выказаў сумнеў у магчымасьці правядзеньня справядлівых і празрыстых выбараў ва ўмовах гвалту, які працягваецца ў Іраку. Картэр адмовіўся браць удзел у выбарчай кампаніі у якасьці назіральніка.
XS
SM
MD
LG