Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН: глябальнае пацяпленьне робіцца пагрозьлівым


БУЭНАС-АЙРЭС. Усясьветная Мэтэаралягічная арганізацыя ААН паведаміла, што глябальнае пацяпленьне расьце ў больш хуткім тэмпе, чым прадбачылі мэтэаролягі. 2004 год – самы цёплы, пачынаючы з 1861 г. Пра гэта заявіў кіраўнік экалягічнай праграмы ААН Кляўс Топфэр у Буэнас-Айрэсе, дзе сабраліся прадстаўнікі 80 краінаў сьвету на канфэрэнцыю ў пытаньні глябальнай зьмены клімату. Міністар навакольнага асяродку Італіі Алтэры Матэолі заявіў, што Кіёцкі пратакол ў справе барацьбы з глябальным пацяпленьнем неэфэктыўны, бо шэраг галоўных індустрыяльных краінаў сьвету яго не падпісалі. У тым ліку й ЗША.
XS
SM
MD
LG