Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

САЗ: ёсьць небясьпека пандэміі грыпу


ЖЭНЭВА. Сусьветная арганізацыя аховы здароўя адчыніла новы крызысны цэнтар у зьвязку з пагрозаю пандэміі сьмяротна небясьпечнага грыпу. У сьвеце ўжо адбылося 12 успышак захворваньняў грыпам рознай складанасьці. Прадстаўнік кіраўніцтва Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя Кляўс Штор ня выключае перарастаньня эпідэміяў у пандэмію ў найбліжэйшы час. Апошняя пандэмія грыпу пачалася ў 1968 г. у Ганконгу. Тады, паводле розных паведамленьняў, ад яе ў сьвеце памерлі ад 1 да 4 млн. чалавек.
XS
SM
MD
LG