Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады заклікаюць вярнуцца на службу частку вайскоўцаў былой арміі Садама Хусэйна


БАГДАД. Часовы ірацкі ўрад заклікае, каб частка расфарміраванай арміі Садама Хусэйна вярнулася і працягвала службу. Гэта адбылося праз паўтара года пасьля таго, амэрыканскія ўлады фармальна дэмабілізавалі 375 тысяч вайскоўцаў, якія служылі ў былой ірацкай арміі. Прэм’ер-міністар Аляўі крытыкаваў гэты крок, гаворачы, што ён паслабіў магчымасьці ў змаганьні з паўстанцамі. Апроч таго, павялічылася беспрацоўе. Ён назваў сёньня аднаўленьне войска прыярытэтным накірункам.

(Аляўі:) “Мы плянуем даць ёй самую сучасную зброю і вайсковае абсталяваньне. У дадатак да высокага ўзроўню навучаньня. Мы будзем трымаць армію асобна ад палітыкі і змушаць яе да ляяльнасьці адносна канстытуцыі. Аднаўленьне арміі і сілаў нацыянальнай бясьпекі дазволіць нам прасіць, каб шматнацыянальныя сілы пакінулі нашую краіну адпаведна пэўнаму раскладу”.

Аляўі сказаў, што ў ранейшым войску было нямала добрых элемэнтаў.
XS
SM
MD
LG