Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тэрарысты ў Афінах паставілі ўладам ультыматум


АФІНЫ. Узброеныя мужчыны, якія захапілі аўтобус у сталіцы Грэцыі, пагражаюць узарваць аўтобус, калі не атрымаюць выкуп—1 мільён эўра і не атрымаюць магчымасьць пакінуць краіну. Пагроза была выказана адным з тэрарыстаў па тэлефоне ў жывым эфіры грэчаскага тэлебачаньня. Ён сказаў, што патрабаваньні павінны быць выкананы заўтра раніцай. Мужчына, які называе сябе Хасанам з Расеі, таксама папярэдзіў, што больш не дазволіць закладнікам пакінуць аўтобус, пакуль улады ня выканаюць ультыматум.
XS
SM
MD
LG