Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Rzeczpospolita” піша пра ўручэньне ўзнагароды старшынём Эўрапарлямэнту беларускім журналістам


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня аўтарытэтны польскі штодзёньнік “Rzeczpospolita” піша пра ўручэньне ўзнагароды імя Андрэя Сахарава Беларускай асацыяцыі журналістаў.

“Узнагарода імя Андрэя Сахарава для непапраўнай альтруісткі – менавіта так пра старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанну Ліцьвіну, якая ад імя гэтай арганізацыі атрымала ўзнагароду Эўрапарлямэнту “За свабоду думкі” піша сёньняшняя “Rzeczpospolita”.

Польскі штодзёньнік нагадвае чытачам, што толькі сёлета ў Беларусі былі закрытыя 19 газэтаў, прычым большая палова зь іх у часе апошняга рэфэрэндуму, які даў Аляксандру Лукашэнку магчымасьць чарговы раз браць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах.

“Беларускі рэфэрэндум адбываўся ў атмасфэры запалохваньня і фізычнага зьбіцьця журналістаў, якія асьмельваліся крытыкаваць цяперашняга беларускага кіраўніка”, – адзначае “Rzeczpospolita” ды падае словы старшыні Эўрапарлямэнту Ёсэпа Барэля, які сказаў, што ўзнагароду атрымалі “прафэсіяналы, якія кожны дзень рызыкуюць жыцьцём, шукаючы праўду”.
XS
SM
MD
LG