Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названы ляўрэат штогадовай прэміі імя Алеся Адамовіча


Валянціна Аксак, Менск Ім стаў знаны беларускі паэт і публіцыст Генадзь Бураўкін.

Сёлета на штогадовую прэмію імя Алеся Адамовіча былі намінаваная рознымі грамадзкімі арганізацыямі, калектывамі выдавецтваў і рэдакцыямі сродкаў масавае інфармацыі пяць кандыдатаў. Увечары 15 сьнежня журы назвала ляўрэата. Гаворыць старшыня журы Лявон Баршчэўскі.

(Баршчэўскі: ) “Прэмія імя Алеся Адамовіча за 2004 год прысуджаная рашэньнем журы Генадзю Бураўкіну за цыкл публіцыстычных артыкулаў у газэтах “Беларускі час” і “Салідарнасьць”, апублікаваных у апошнія тры гады, за кнігу паэзіі “Жураўліная пара” і за працу над укладаньнем кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава “Наш Быкаў”.

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 1996 годзе, праз два гады пасьля сьмерці вядомага беларускага пісьменьніка-антыфашыста і грамадзкага дзеяча на знак пашаны ягонага імя. Штогод яе ляўрэаты ганараваліся ў дзень народзінаў знанага беларуса 3 верасьня, а сёлетні ж ляўрэат прэміі, Генадзь Бураўкін, атрымае высокую ўзнагароду ў дзень памяці Алеся Адамовіча – 26 студзеня 2005 году.
XS
SM
MD
LG