Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белавеская пушча – рэзалюцыя SOS


Міхал Стэльмак, Менск У Менску сёньня прайшла прэзэнтацыя кнігі “Белавежская пушча. Рэзалюцыя SOS”. Яе аўтар – вядомы беларускі эколяг і журналіст Валеры Дранчук.

Як прагучала на прэзэнтацыі, кніга Валеры Дранчука – гэта хроніка змаганьня за Белавескую пушчу. Нягледзячы на яе статус біясфэрнага запаведніка і нацыянальнага парку, няма падставаў, як лічыць аўтар, гаварыць пра “ўнікальнасьць і першародную веліч” гэтага месца ўсясьветнай прыроднай спадчыны:

(Дранчук: ) “На мой погляд, Белавеская пушча ня мае гаспадара, і гэтаму цалкам прысьвечана мая кніжка. Пушча эканамічна асвойваецца. Там працуе вялікая шматпрадукцыйная лесапілка. Працэсы, якія адбываюцца там, зьядаюць пушчу. Сёньня практычна няма ў пушчы навуковай рады. Яна распалася, яна незапатрабаваная. На сёньняшні дзень пушча, як прадмет улюбаваньня, як прадмет цішыні, ён не запатрабаваны. І, як ні дзіўна, па волі дзяржавы”.

У кнізе гаворыцца, што ўлада ўсяляк спрабуе зьбіць грамадзкую думку з годнага шляху, пазбавіць арыенціраў. У гэтакай сытуацыі, як лічыць аўтар, важна дапамагчы тым, хто адстойвае ці будзе адстойваць ідэю запаведнасьці, права пушчы і беларусаў на іншы выбар і лёс:

(Дранчук: ) “Змаганьне за пушчу будзе працягвацца і, на маю думку, тэрміны гэтага змаганьня цяжка прадказаць. Зьмены ў пушчы будуць толькі тады, калі будуць зьмены ў нашым палітычным жыцьці, калі на зьмену сёньняшняй уладзе прыйдзе ўлада разумная, скіраваная на клопат пра айчыну і прыроду”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG