Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнікі МЗС Ізраілю заклікае да правядзеньня саміту ў пытаньнях блізкаўсходняга ўрэгуляваньня


ЕРУСАЛІМ. Міністар замежных справаў Ізраілю Сільван Шалом сёньня заклікаў да правядзеньня новага міжнароднага саміту ў пытаньні аднаўленьня блізкаўсходняга мірнага процэсу. Шалом адзначыў, што новыя магчымасьці для гэтага зьявіліся пасьля сьмерці былога прэзыдэнта Палестынскай аўтаноміі Ясіра Арафата. Махмуд Абас, які цяпер ачольвае аўтаномію, паведаміў пра аб’яднаньне шматлікіх службаў бясьпекі Палестыны ў адну структуру. Да гэтага заклікалі Ізраіль і Злучаныя Штаты. Учора Злучаныя Штаты прывіталі заяву Абаса аб неабходнасьці спыніць узброенае паўстаньне супраць Ізраілю.
XS
SM
MD
LG