Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрапарлямант заклікае кіраўніцтва Эўразьвязу пачаць с Турэччынай перамовы аб далучэньні


БРУСЭЛЬ. Эўрапарлямэнт сёньня заклікаў Эўразьвяз распачаць перамовы з Турэччынай аб далучэньні да аб’яднанай Эўропы. Парлямэнт таксама настойліва заклікаў Анкару правесьці дэмакратычныя рэформы і прызнаць Кіпр. За гэтую рэзалюцыю прагаласавалі 407 дэпутатаў, 262 былі супраць. Гэтая рэзалюцыя не зьяўляецца абавязковай да выкананьня, але мяркуецца, што яна паўплывае на кіраўнікоў краінаў Эўразьвязу напярэдадні маючага пачацца заўтра саміту. Дэпутаты заклікаюць Анкару выканаць патрабаваньні спыніць катаваньні вязьняў, якія ўсё яшчэ адбываюцца ў Турэччыне. Прэм’ер-міністар Галяндыі Ян Пэтэр Балкенэндэ, цяперашні старшыня Эўразьвязу, сказаў, што на гэтым саміце будзе цяжка прыйсьці да дамовы ў пытаньні пачатку перамоваў. Міністар замежных справаў Турэччыны Абдула Гюль сёньня на прэсавай канфэрэнцыі выказаў перакананасьць у тым, што краіна выканала ўсе патрабаваньні Эўропы.
XS
SM
MD
LG