Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадоцкі райсуд не знайшоў складу злачынства ў паводзінах дырэктара школы Леаніда Гаравога


Браніслава Станкевіч, Віцебская вобласьць Спадар Гаравы бараніў працоўныя правы прыбіральшчыцы. Аляксандар Мурашкевіч — кіраўнік раённага аддзелу адукацыі й аўтар судовага пазову — з такім рашэньнем суду нязгодны.

У райцэнтры Гарадок, што на Віцебшчыне, сёньня завяршыўся разгляд судовай справы, заведзенай паводле скаргі кіраўніка тутэйшага кіраўніка раённага аддзелу адукацыі. Аляксандар Мурашкевіч спрабаваў давесьці, што ягоны падначалены, дырэктар Вархоўскай базавай школы Леанід Гаравы, распачаў зь ім бойку проста на працоўным месцы, і, адпаведна, мусіць быць асуджаны за дробнае хуліганства.

Спадар Гаравы, у сваю чаргу, патлумачыў суду, што ненаўмысна закрануў плячом свайго кіраўніка, спрабуючы забраць тлумачальную запіску ў прыбіральшчыцы Тамары Івашкі, якую тая пісала пад пагрозаю звальненьня з боку раённага начальства.

Два дні запар разьбіраючы гэтую справу, судзьдзя Натальля Карабліна ўрэшце вырашыла, што паміж кіраўніком і падначаленым адбыўся звычайны вытворчы канфлікт, і спыніла разгляд справы з прычыны адсутнасьці складу злачынства.

Гэткім вынікам свае скаргі застаўся скрайне незадаволены кіраўнік раённага аддзелу адукацыі спадар Мурашкевіч, які, да ўсяго, як і дырэктар Леанід Гаравы, ёсьць дэпутатам Гарадоцкага райсавету.

(Мурашкевіч: ) “Я дэпутат, і намесьнік старшыні той камісіі, дзе працуе спадар Гаравы. Так што і тут ён мой падначалены! А калі ён да мяне кідаецца біцца, то аказваецца, што нібыта я сам і вінаваты! А ўсё з-за чаго? Не далі з прыбіральшчыцай спакойна пагаварыць, каб даведацца, як яна працуе!”

Пра тое, што пасьля ягонай размовы ў прыбіральшчыцы Тамары Івашкі падняўся ціск і здарыўся гіпэртанічны крыз, кіраўнік аддзелу адукацыі ня згадвае.

І Леанід Гаравы, які адпрацаваў дырэктарам Вархоўскай школы ўжо пятнаццаць гадоў, мяркуе, што на гэтым інцыдэнт зь ягоным непасрэдным начальнікам ня вычарпаны, і што яшчэ буйнейшыя cлужбовыя непрыемнасьці чакаюць яго і далей. Асабліва зважаючы на тое, што спадар Гаравы ёсьць старшынём абласной арганізацыі спадар Гаравы ёсьць старшынём абласной арганізацыі партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (БСДГ), і раённаму начальству добра вядомыя ягоныя апазыцыйныя погляды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG