Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа аб атручваньні Юшчанкі будзе даведзеная да канца


КІЕЎ. Кіраўнік камісіі Вярхоўнай Рады Ўкраіны па расьсьледаваньню атручваньня Віктара Юшчанкі Володымыр Сіўковіч заявіў, што справу неабходна давесьці да канца. Камісія скіруе запыты ў Генэральную пракуратуру Ўкраіны, якая аднавіла крымінальную справу, а таксама ў аўстрыйскую клініку, у якой лячылі Юшчанку, і дактары якой заявілі, што лідэра ўкраінскай апазыцыі "без сумневу" атруцілі дыяксынамі.
XS
SM
MD
LG