Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КНДР прыгразіла Японіі "фізычным адпорам"


ПХЕНЬЯН. Паўночная Карэя заявіла, што палічыць любыя спробы Японіі накласьці санкцыі на Пхеньян “за абвяшчэньне вайны”. Прадстаўнік Міністэрства ўнутраных справаў КНДР заявіў, што Пхеньян гатовы даць “эфэктыўны фізычны адпор” любым санкцыям. Японія мае такі намер з-за выкраданьня японскіх грамадзянаў падчас Халоднай вайны. Паўночнакарэйскія спэцслужбы выкралі цягам 1970-1980 гг. 13 японскіх грамадзянаў, каб вывучыць іх на агентаў і заслаць у Японію. Пра лёс многіх зь іх нічога невядома. Еядаўна Пхеньян перадаў скрыню з прахам аднае з выкрадзеных японак. Аднак Токіё заявіў, што гэта парэшткі іншага чалавека.
XS
SM
MD
LG