Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Азэрбайджан перамовіўся зь Вялікай Брытаніяй пра нафту і мір


ЛЁНДАН. Міністар замежных справаў Брытаніі Джэк Стро сустрэўся з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевым. Размова ішла аб праекце трубапроваду Баку-Тбілісі- Джэйхан, які забясьпечыць транзыт нафты ад Касьпійскага мора да портаў Турэччыны. Стро выказаў удзячнасьць за ўдзел Азэрбайджану ў ваеннай апэрацыі ў Іраку і ў шматнацыянальных ваенных кантынгентах у Косаве й Аўганістане. Азэрбайджан – адзіная ў сьвеце мусульманская краіна, якая паслала войскі ў дапамогу кааліцыі ў Іраку. Стро заявіў, што Вялікая Брытанія падтрымлівае высілкі Азэрбайджана ў мірным ўрэгуляваньні канфлікту ў Нагорным Карабаху. Гэты этнічна армянскі рэгіён адыйшоў да Азэрбайджану ў 1988 г., выклікаўшы 6-гадовую армяна-азэрбайджанскую вайну.
XS
SM
MD
LG