Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнты Расеі й Фінляндыі абмеркавалі балтыйскія праблемы


САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ. Прэзыдэнты Расеі і Фінляндыі Уладзімер Пуцін і Тар’я Халанэн абмеркавалі ўзмацненьне гандлёвых сувязяў. Халанэн паабяцаў дамагацца спрошчанага атрыманьня візаў для расейцаў, асабліва жыхароў Калінінрадзкага анкляву, аточанага краінамі-чальцамі Эўразьвязу Летувой і Польшчай. Прэзыдэнты абмеркавалі становішча расейскамоўных мяншыняў у Латвіі, Летуве й Эстоніі. Халанэн лічыць, што становішча мяншыняў адпавядае “дзейным нормам і стандартам”. На думку Пуціна, сытуацыя міжнародным нормам не адпавядае і Расея ня можа ігнараваць праблему.
XS
SM
MD
LG