Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША адмовіліся ад перамоваў з Іранам


ВАШЫНГТОН. ЗША адхілілі прапанову Ірану правесьці двухбаковыя перамовы аб спрэчнай ядзернай праграме Ірану. Прадстаўнік Белага дому Скот Маклелан заявіў, што ЗША падтрымліваюць цяперашнія перамовы Ірану з Эўразьвязам. ЗША настойваюць, каб Іран спыніў узбагачэньне урану, якое можа прывесьці да стварэньня ядзернай зброі. Тэгеран згодны толькі прыпыніць праграму і адпрэчвае абвінавачаньні ў намеры стварыць ядзерную зброю. Эўразьвяз прапануе Ірану спыніць узбагачэньне ўрану ўзамен за прадастаўленьне мірных ядзерных тэхналёгіяў.
XS
SM
MD
LG