Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку сканчаецца тэрмін падачы выбарчых сьпісаў


БАГДАД. Сёньня – апошні тэрмін падачы перадвыбарчых сьпісаў ад партыяў і кааліцыяў Іраку для ўдзелу ва ўсеагульных выбарах 30 студзеня. “Ройтэр” паведаміла, што ў Цэнтарвыбаркам паступілі сьпісы ад 79 партыяў і блёкаў. Сярод іх – кааліцыі мусульманаў, Ісламская партыя Іраку, блёк ірацкіх шыітаў, якія складаюць бальшыню насельніцтва. Чакаецца, што свой сьпіс прапануе часовы міністар Іяд Аляўі, а таксама курдзкая меншыня. 30 студзеня будзе абраны 275-мясцовы Нацыянальны Сход, які распрацуе Канстытуцыю Іраку і сфармуе новы ўрад.
XS
SM
MD
LG