Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку працягваецца гвалт. Дарогі сталі небясьпечныя.


БАГДАД. Ваяўнікі забілі прынамсі двух ірацкіх паліцыянтаў, напаўшы на канвой на поўдзень ад Багдаду. Замінаваны аўтамабіль выбухнуў непадалёк ад “зялёнай зоны”, дзе разьмешчаныя ірацкія ўрадавыя будынкі і кіраўніцтва кааліцыі. Адзін чалавек забіты, прынамсі пяцёра параненыя. Амэрыканскае ваеннае камандаваньне сьцьвердзіла, што пацыфікацыя Фалюджы ідзе пасьпяхова.

Камандаваньне ВПС ЗША заявіла, што грузы да некаторых вайсковых падразьдзяленьняў у Іраку будуць транспартавацца па паветры, бо перасоўваньне па дарогах зрабілася небясьпечным.

Пэнтагон просіць урад ЗША выдаткаваць яшчэ 80 млрд. даляраў на ўтрыманьне ваеннага кантынгенту ў Аўганістане і Іраку.

Часовы прэм’ер-міністар Іраку Іяд Аляўі абвясьціў, што некаторыя супольнікі былога дыктатара Садама Гусэйна стануць перад судом ужо на наступным тыдні.
XS
SM
MD
LG