Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чэскія жаўнеры будуць дапамагаць паліцыянтам


ПРАГА. Каля 200 жаўнераў чэскай арміі з наступнага году будуць працаваць разам з паліцыянтамі ў некаторых раёнах краіны. Паводле чэскага заканадаўства, вайскоўцы могуць дапамагаць паліцыі, калі ёй не хапае сродкаў, каб гарантаваць бясьпеку і парадак. Міністэрства абароны прапанавала, каб жаўнеры дапамагалі ахоўваць мяжу і падтрымлівалі паліцыю падчас масавых грамадзкіх падзеяў. Урад ухваліў выкарыстаньне вайскоўцаў у крызісных сытуацыях. Іх могуць прыцягнуць да патруляваньня вуліц, аховы дарог і мастоў, да правядзеньня эвакуацыяў.
XS
SM
MD
LG