Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і фонд "Эўразія" дапамогуць назіральнікам на парлямэнцкіх выбарах у Малдове


КІШЫНЭЎ. Злучаныя Штаты і фонд “Эўразія” выдаткавалі 140 тысячаў даляраў на фінансаваньне назіральнікаў на маючых адбыцца на пачатку будучага году парлямэнцкіх выбараў у Малдове. Гэтыя сродкі пойдуць на падрыхтоўку болей як 2 тысячаў назіральнікаў ад “Грамадзянскай кааліцыі за свабодныя і карэктныя выбары”. У склад гэтай арганізацыі ўваходзяць Хэльсінскі камітэт, Ліга ў абарону правоў чалавека ў Малдове, Асацыяцыя ў падтрымку дэмакратыі ды іншыя грамадскія арганізацыі, якія жорстка крытыкуюць кіруючую партыю камуністаў Малдовы за ціск на дэмакратыю і свабодную прэсу.
XS
SM
MD
LG