Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Румынія і Балгарыя могуць далучыцца да Эўразьвязу ў 2007 годзе


БРУСЭЛЬ. Румынія і Баўгарыя сёньня завяршылі перамовы аб далучэньні да Эўразьвязу. Гэта дае ім магчымасьць разьлічваць на далучэньне да аб’яднанай Эўропы ў 200 7 годзе. Мяркуецца, што кіраўнікі краінаў Эўразьвязу назавуць дакладную дату далучэньня на саміце, які адбудзецца напрыканцы гэтага тыдня. Аднак пакуль нельга сказаць дакладна, ці атрымаюць абедзьве краіны запрашэньне стаць сябрамі аб’яднанай Эўропы. Нельга выключыць і таго, што ўступ у Эўразьвяз будзе адкладзены. У дадатак, далучэньне Румыніі можа адкладзенае да правядзеньня ў краіне неабходных рэформаў у галіне юстыцыі.

Старшыня Эўракамісіі Хасэ Мануэль Бароза павіншаваў Траяна Басэску з абраньнем прэзыдэнтам Румыніі. Міністар замежных справаў Баўгарыі Саламон Пасі выказаў перакананасьць, што Румынія і Баўгарыя на гэтым тыдні атрымаюць запрашэньне.
XS
SM
MD
LG