Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўганскія гуманітарныя арганізацыі выкарыстоўвалі грошы не па прызначэньні


КАБУЛ. Прэсавы сакратар аўганскага ўраду паведаміў, што ўлады краіны пачалі рассьледваньне зьвестак аб тым, што вялікая колькасьць гуманітарных арганізацыяў у краіне выкарыстоўвае свае сродкі не па прызначэньні. Гэтая заява прагучала на наступны дзень пасьля адстаўкі міністра плянаваньня Аўганістану Рамазана Башардоста, якога скрытыкавалі за прапанову забараніць дзейнасьць болей як 2 тысячаў дабрачынных арганізацыяў. Паводле прадстаўніка кабінэту міністраў Аўганістану, сотні, можа, нават тысячы, недзяржаўных арганізацыяў выкарыстоўвалі грошы не па прызначэньні, карыстаючыся адсутнасьцю прававой базы і кантролю за іх дзейнасьцю. Тым ня менш, прэсавы сакратар ураду заявіў, што ўсім недзяржаўным арганізацыям будзе дазволена працаваць да завяршэньня рассьледаваньня.
XS
SM
MD
LG