Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская прэса: у Беларусі папулярны Радзівіл, а не саюз з Расеяй


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскія мэдыі пішуць пра папулярнасьць у Беларусі назову “Радзівіл”, а таксама пра зусім адваротнае стаўленьне да ідэі стварэньня сумеснай беларуска-расейскай дзяржавы.

“У Беларусі пануе мода на назоў Радзівіл” – у Менску адчынілася эксклюзіўная крама “Радзівілаўская”, а недалёка знаходзіцца рэстарацыя з аналягічным назовам. Яшчэ ў цэнтры Менску ёсьць кавярня “Радзівіл”, – гаворыцца ў артыкуле, зьмешчаным на інтэрнэт-старонцы Польскага прэсавага агенцтва.

У матэрыяле адзначаецца, што ў беларускіх крамах прадаецца каньяк “Радзівіл”, а таксама хлеб “Радзівілаўскі”, які вырабляецца паводле старажытных рэцэптаў – бохан такога хлеба важыць 2,5 кіляграмы.

Між тым шэраг іншых мэдыяў пішуць сёньня пра тое, што толькі каля 11,5% беларусаў хочуць жыць у супольнай дзяржаве з Расеяй.

“Яшчэ паўтары гады таму, гэтага хацеў кожны чацьвёрты беларус – а цяпер сярод жыхароў Беларусі ўсё менш папулярны і расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін”, – гаворыцца ў артыкуле з буйнога інфармацыйнага парталу Onet.pl.

Сярод прычынаў зьніжэньня папулярнасьці Пуціна сярод беларусаў – паводзіны Расеі ў часе выбараў і рэфэрэндуму ў Беларусі і ва Ўкраіне, адзначаецца ў артыкуле.
XS
SM
MD
LG