Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Януковіч гаворыць, што не прапаноўваў выкарыстаць сілу супраць апазыцыі


КІЕЎ. Прэм’ер-міністар Украіны Віктар Януковіч сёньня абверг паведамленьні пра тое, што ён падтрымліваў прапанову выкарыстаць сілу супраць удзельнікаў акцыяў апазыцыі, якія выйшлі на вуліцы сталіцы Ўкраіны. Януковіч заявіў журналістам, што гэтая інфармацыя фальшывая, ды адзначыў, што ўвогуле ня браў удзел у абмеркаваньнях гэтага пытаньня.

Сёньняшняя брытанская газэта “Файнэншыал Таймс” паведаміла, што Януковіч прапаноўваў цяперашняму прэзыдэнту Леаніду Кучму выслаць войскі супраць дэманстрантаў, каб спыніць блякаду ўрадавых будынкаў. Паводле інфармацыі газэты, каля 2 тысячаў паліцыянтаў былі гатовыя да акцыяў супраць апазыцыі, але былі адкліканыя пасьля таго, як пасярэднікі з Эўразьвязу настойліва заклікалі ўлады да мірнага вырашэньня канфлікту.

Прыхільнікі апазыцыйнага лідара Віктара Юшчанкі сёньня арганізавалі групу, якая наведае 15 гарадоў Украіны, уключна з рэгіёнамі Ўсходу Ўкраіны, дзе перамогу атрымаў Віктар Януковіч.
XS
SM
MD
LG