Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Палякі скароцяць свой вайсковы кантынгент у Іраку


ВАРШАВА. Польшча заявіла, што ў лютым скароціць свае войскі ў Іраку на траціну. Гэта частка доўгатэрміновага пляну, разьлічанага на зьмяншэньне вайсковай прысутнасьці ў Іраку. Міністар абароны Польшчы Ежы Шмайдзінскі сказаў журналістам, што цяперашні польскі кантынгент у 2400 вайскоўцаў будзе скарочаны да 1700 чалавек, пры гэтым 700 вайскоўцаў будуць знаходзіцца ў Польшчы ў стане сталай гатоўнасьці.
XS
SM
MD
LG