Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На наступным тыдні пачнуць судзіць некаторых былых супрацоўнікаў Садама Хусэйна


БАГДАД. Кіраўнік пераходнага ўраду Іраку Іяд Аляві сказаў, што на наступным тыдні пачнецца судовы працэс над некаторымі з былых дарадцаў і памочнікаў Садама Хусэйна. Аляві не назваў канкрэтна гэтых дарадцаў, але вядома, што ў вязьніцах цяпер знаходзяцца 11 былых прадстаўнікоў найвышэйшага кіраўніцтва Іраку. Аляві таксама пакуль не паведаміў, калі пачнецца працэс непасрэдна над былым дыктатарам Іраку Садама Хусэйнам. Аляві заявіў, што ірацкія службы бясьпекі зьнішчылі найвышэйшага дарадцу кіраўніка тэрарыстычнай групоўкі Абу Мусабы аз-Заркаўі.

Сёньня Ірак наведаў кіраўнік аб’яднанага Камітэту начальнікаў штабоў генэрал Рычард Маерс. Ён заявіў, што страта Фалюджы стала сур’ёзным ударам па дзейнасьці паўстанцаў на ўсёй тэрыторыі Іраку. Раней, падкрэсьліў Маерс, з Фалюджы вялася падрыхтоўка нападаў, але цяпер гэтая магчымасьць для паўстанцаў страчаная.
XS
SM
MD
LG