Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парлямэнт і пракуратура Ўкраіны расьсьледуюць справу атручваньня Юшчанкі


КІЕЎ. Ва Ўкраіне адбудзецца тэрміновае паседжаньне парлямэнцкае камісіі ў справе расьсьледаваньні абставінаў хваробы кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Юшчанкі. У сыботу аўстрыйскія дактары заявілі, што Юшчанка быў атручаны дыяксынамі. Старшыня камісіі, Валадымыр Сыўковіч, зьвярнуўся да аўтрыйскай клінікі з просьбаю забясьпечыць парлямэнцкую камісію і Генэральнага пракурора Ўкраіны матэрыяламі, на падставе якіх зробленае заключэньне аб атручваньні Юшчанкі. У панядзелак Віктар Януковіч заявіў, што выбарчую кампанію Віктара Юшчанкі фаінансавалі ЗША і запатрабаваў расьсьледаваньня ў гэтай справе. Прэс-сакратар Белаага Дому Скот Маклелан у адказ заявіў: “ЗША не зьдзяйсьнялі фінансавае падтрымкі ніводнага з кандыдатаў у прэзыдэнты Ўкраіны”. Раней прадстаўнікі ЗША заявілі, што падтрымліваюць толькі недзяржаўныя арганізацыі й СМІ, а не палітычныя ініцытывы ва Ўкраіне.

Віктар Януковіч заявіў таксама , што ня мае дачыненьня да атручаньня Віктара Юшчанкі.
XS
SM
MD
LG