Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі журналіст атрымаў узнагароду за фільм пра Беларускі ліцэй


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Вядомы беластоцкі тэлежурналіст Ежы Каліна атрымаў у мінулыя выходныя прэстыжную ўзнагароду Зьвязу журналістаў Польшчы за матэрыял пра Беларускі гуманітарны ліцэй.

Узнагародай імя Казімера Дзеваноўскага Зьвяз журналістаў Польшчы адзначае аўтара найбольш цікавага матэрыялу на міжнародныя тэмы.

У рашэньні журы гаворыцца, што Ежы Каліна – аўтар тэлевізійнага рэпартажу “Партызанская школа” – атрымлівае ўзнагароду за тое, што “зрабіў фільм, які немагчыма было зрабіць” пра апошні ў беларускай сталіцы ліцэй зь беларускай мовай навучаньня.

Атрымліваючы ўзнагароду, Ежы Каліна адзначыў, што цяпер яшчэ больш упэўнены ў неабходнасьці “паказваць Беларусь і сапраўдны твар сыстэмы, якая там пануе”.

Спадару Каліне, які зьяўлаецца таксама аўтарам фільму “Апошні дыктатар Эўропы”, узнагароджанага на шэрагу фэстываляў і конкурсаў, ад жніўня гэтага году беларускае консульства не дае візу для ўезду ў Беларусь.
XS
SM
MD
LG