Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары Воршы зьвярнуліся ва ўкраінскія СМІ са “Зваротам да жыхароў усходняй Украіны”


Браніслава Станкевіч, Ворша Гэты зварот склалі сябры аршанскай суполкі КХП БНФ, яны ж сабралі пад ім некалькі дзясяткаў подпісаў.

У лісьце, дасланым на Ўкраіну, гаворыцца наступнае: “Мы з павагай ставімся да ўкраінскага народу і вашае дзяржавы, і таму хацелі б засьцерагчы вас ад дзеяньняў, якія могуць прывесьці Ўкраіну да паўтарэньня досьведу Беларусі. Сьледам за ўсталяваньнем бязьмежнай улады Аляксандра Лукашэнкі да нас прыйшлі штодзённае пагаршэньне жыцьця народу, бескантрольнае марнаваньне грамадзкіх грошай і ўсеагульны страх. Мы заклікаем вас не ісьці тым шляхам, на які цягнуць Лукашэнка з Пуціным і Кучмам. Нельга забіваць надзею і нельга дзяліць краіну на часткі, Украіна – адзіная ь непадзельная! Заклікаем вас быць разважлівымі ў сваім выбары і берагчы сваю дзяржаўнасьць і незалежнасьць!”
XS
SM
MD
LG