Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Поўны тэкст рашэньня Рады Эўразьвязу наконт пашыранага "чорнага сьпісу" беларускіх чыноўнікаў


Юры Сьвірко, Менск У панядзелак у Брусэлі Рада ў справах агульных пытаньняў і вонкавых дачыненьняў Эўразьвязу ўхваліла рашэньне пра тое, што палітыка эўрапейскага суседзтва ня будзе распаўсюджвацца на Беларусь. Аднак Рада падкрэсьлівае, што гэтая палітыка "будзе адкрытая для Беларусі ды ўсіх міжземнаморскіх краін улучна зь Лібіяй тады, калі яны будуць адпавядаць неабходным для ўключэньня умовам". У той жа дзень Рада Эўразьвязу прыняла канчатковае рашэньне пра сьпіс тых беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўрапейскага Зьвязу.

"Рада прыняла супольную пазыцыю, накіраваную на ўвядзеньне абмежаваньняў на паездкі для чыноўнікаў зь Беларусі, адказных за фальшаваныя парлямэнцкія выбары й рэфэрэндум 17 кастрычніка 2004 году й за парушэньні правоў чалавека падчас мірных палітычных дэманстрацыяў у Менску пасьля выбараў і рэфэрэндуму.

Супольная пазыцыя пашырае сьпіс асобаў у агульнай пазыцыі 2004/661/CFSP [заўв. там згадваюцца спадары Шэйман, Сівакоў, Навумаў і Паўлічэнка] ды забавязвае дзяржавы-сябры зрабіць неабходныя захады, каб прадухіліць уезд на або транзыт праз іх тэрыторыі згаданых асобаў.

Абмежаваньні Эўрапейскага Зьвязу на паездкі будуць пашыраныя, каб ужывацца ў дачыненьні да Лідзіі Ярмошынай, старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі, і Юрыя Падабеда, камандзіра менскага АМОНу”.

Гл. таксама • Неўязнымі ў Эўразьвяз сталі Лідзія Ярмошына й Юры Падабед • Л.Ярмошына пра візавую забарону: “Як на Ўкраіне, мяне высьцябалі дзеля застрашваньня” • Падабед: “З апазыцыянэрамі я сябе паводжу даволі карэктна, але мушу выконваць загады”
XS
SM
MD
LG