Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Ігналінскай АЭС прыпынена адна з дзьвюх турбінаў


ВІЛЬНЯ. На Ігналінская АЭС праз тэхнічныя праблемы на тыдзень прыпыненая адная з дзьвюх турбін 2-га ядзернага блёку. У зьвязку з гэтым энэргасыстэма Літвы не атрымае амаль 60 мільёнаў кілават электраэнэргіі. Перад далучэньнем да Эўразьвязу Літва абавязалася да 31 сьнежня закрыць 1 блёк АЭС, а ў 2009 годзе – другі. Літва спрабавала пераканаць кіраўніцтва Эўразьвязу працягнуць тэрмін дзейнасьці 1 блёку яшчэ прынамсі на поўгады.
XS
SM
MD
LG