Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прыднястроўскія манеты выраблялі ў Польшчы


ТЫРАСПАЛЬ. Улады Тыраспаля прынялі рашэньне распачаць крымінальную справу па факце канфіскацыі спэцслужбамі Малдовы прыднястроўскіх манет, якія былі вырабленыя ў Польшчы. Раней у зьвязку з гэтым інцыдэнтам Кішынэў абвінаваціў Варшаву ў падтрымцы прыднястроўскага сэпаратызму. Аднак, намесьнік міністра дзяржбясьпекі непрызнанай рэспублікі Прыднястроўе Алег Гудыма, камэнтуючы затрыманьне, сказаў, што ўласная грашова-крэдытная сыстэма існуе ўжо дзесяць гадоў у адпаведнасьці з дамоўленасьцямі паміж Кішынэвам і Тыраспалем, і таму захоп грошай, на думку Прыднястроўя – гэта правакацыя. Паводле Гудымы, Польшча вырабляла гэтыя манеты на падставе дамовы паміж гаспадарчымі суб’ектамі, і таму ніякага палітычнага рашэньня гэта не патрабавала.
XS
SM
MD
LG