Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Брусэлі--зноў перамовы наконт ірацкай ядзернай праграмы


БРУСЭЛЬ. Сёньня ў сталіцы Бэльгіі пачынаюцца перамовы ў пытаньні ядзернай праграмы Ірану. У перамовах бяруць удзел Хасан Раўгані, найвышэйшы прадстаўнік Тэгерану, камісар Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі Хавіер Саляна, а таксама міністры замежных справаў Брытаніі, Францыі ды Нямеччыны. Мяркуецца, што асноўным пунктам парадку дня будзе рэалізацыя дамоўленасьцяў паміж Тэгеранам ды Эўразьвязам, паводле якіх Іран пагадзіўся прыпыніць праграму ўзбагачэньня ўрану ў абмен на эканамічныя і тэхналягічныя прывілеі, уключна з тэхналёгіямі ў галіне ядзерных тэхналёгіяў. Напярэдадні перамоваў міністар замежных справаў Брытаніі Джэк Стро заявіў, што Іран мусіць паважаць ня толькі літару, але і дух дамовы ад прыпыненьні ўзбагачэньня ўрану. Раўгані папярэдзіў, што Іран можа выйсьці зь перамоваў, калі ня будзе дасягнута ніякага прагрэсу. Міністар замежных справаў Ірану Хамід Рэза Азэфі выключыў магчымасьць спыненьня працэсаў узбагачэньня ўрану, падкрэсьліўшы, што Тэгеран зацікаўлены толькі ў кароткатэрміновым прыпыненьні дасьледаваньняў.
XS
SM
MD
LG