Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За выбухі ў Мадрыдзе--адказныя міжнародныя тэрарысты


МАДРЫД. Прэм’ер-міністар Гішпаніі Хазэ Луіс Радрыгес Запатэра сёньня заявіў, што адказнасьць за выбухі ў Мадрыдзе нясуць прадстаўнікі “міжнароднага тэрарызму радыкальнага ісламісцкага тыпу”: “Мы, гішпанцы, ня толькі цяпер зразумелі, што такое тэрарызм. Мы добра ведаем, што гэта такое цягам ужо 30 гадоў. Ніводзін гішпанскі ўрад не апусьціўся на калені перад тэрорам і ніводзін гэтага ня зробіць. Кожны такі ўдар толькі ўмацоўвае нашыя перакананьні “ Запатэра сёньня заявіў на паседжаньні парляманцкай камісіі, якая вядзе дасьледаваньне ў справе выбухаў цягнікоў у сталіцы Гішпаніі, што ўсе зьвесткі ад падрыхтоўцы і правядзеньні тэрактаў гавораць датычнасьці міжнароднага тэрарызму да гэтых падзеяў. Ахвярамі выбухаў у Мадрыдзе сталі 191 чалавек, 1900 былі параненыя. Запатэра падкрэсьліў, што яго заява базуецца на выніках працы паліцыі, пракуратуры, супрацоўнікаў вязьніцаў і спэцслужбаў, якія вялі сьледзтва ў справе выбухаў. Паводле Запатэры, яго заява – гэта ня проста ягонае асабістае меркаванье, але праўдзівая інфармацыя.
XS
SM
MD
LG