Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пытаньне далучэньня Турэччыны да Эўразьвязу абмяркоўваюць у Брусэлі


БРУСЭЛЬ. Міністры замежных справаў Эўразьвязу сёньня пачалі абмеркаваньне пытаньня аб далучэньні Турэччыны да аб’яднанай Эўропы. Напрыканцы тыдня адбудзецца саміт кіраўнікоў краінаў Эўразьвязу, на якім будзе прынятае рашэньне аб пачатку перамоваў аб далучэньні Анкары. У Бэрліне канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродар пасьля перамоваў з прэм’ер-міністрам аляндыі Жанам Пэтэрам Балкенэндэ сказаў, што Эўразьвяз разьлічвае на сяброўства Турэччыны, але перамовы могуць цягнуцца 10 або нават 15 гадоў. Баркенэндэ адзначыў, што дата пачатку перамоваў аб далучэньні Турэччыны пакуль ня была вызначаная.
XS
SM
MD
LG