Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Зялёнай зоне Багдаду выбухнуў аўтамабліь


БАГДАД. Сёньня ля ўваходу ў гэтак званую Зялёную зону ў цэнтры Багдаду, дзе месьцяцца будынкі пераходнага ўраду Іраку і замежных амбасадаў, адбыўся выбух аўтамабіля. Прынамсі 7 чалавек сталі ахвярамі гэтага выбуху. Таксама сёньня ў правінцы Анбар загінулі 7 амэрыканскіх марскіх пэхацінцаў. Прадстаўнікі войскаў кааліцыі не паведамілі, ці былі гэтыя сьмерці зьвязаныя са змаганьнем у Фалюджы паміж амэырканскімі войскамі і сіламі паўстанцаў. Сёньня споўніўся год са дня арышту былога ірацкага дыктара Садама Хусэйна. Ён быў затрыманы блізу яго роднага гораду Тыкрыт.
XS
SM
MD
LG