Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Вільні пахавалі камандзіра беларускай Краёвай абароны Кастуся Шышэі


Сяргей Дубавец, Вільня Сёньня ў Вільні адбылося пахаваньне беларускага вайсковага і грамадзкага дзеяча Кастуся Шышэі.

Ураджэнец Наваградчыны Кастусь Шышэя ў часе другой сусьветнай вайны быў адным з камандзіраў Беларускай Краёвай абароны, за што пасьля доўгія гады правёў у сталінскіх лягерах.

У ГУЛАГу Шышэя пазнаёміўся з Ларысай Геніюш, якая піша пра яго ў сваёй кнізе “Споведзь”, а Геніюш пазнаёміла яго зь сяброўкай слонімскай маладзёвай арганізацыі “Чайка” Леакадзіяй Кавальчык, якая стала жонкай Кастуся Шышэі.

Па звальненьні зь лягераў іхная сям’я жыла ў Вільні.

Памёр Кастусь Шышэя на 83-м годзе жыцьця ў мінулую суботу. Пахаваньне адбылося сёньня на віленскіх Спаса-Эўфрасінеўскіх могілках. Пасьля Кастуся Шышэі засталася нявыдадзеная кніга ягоных успамінаў, фрагмэнты якой друкаваліся ў “Нашай Ніве”.

Не аднойчы Кастусь Шышэя браў удзел у перадачах Радыё Свабода.
XS
SM
MD
LG