Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Populi: Ці забараняць уезд у краіны Эўразьвязу беларускім чыноўнікам, датычным да фальшаваньня вынікаў выбараў і рэфэрэндуму?


Ганна Соусь, Менск З гэтым пытаньнем нашая карэспандэнтка зьвярнулася да людзей на менскіх вуліцах.

(Карэспандэнтка: ) “Як вы ставіцеся да ідэі забараніць уезд у краіны Эўразьвязу беларускім чыноўнікам, датычным да фальшаваньня вынікаў выбараў і рэфэрэндуму?”

(Cпадарыня: ) “Гэтыя чыноўнікі ўзялі на сябе адказнасьць фальсыфікаваць выбары, але я ня думаю, што гэта была іх ідэя. Але ў сувязі з тым, што яны пагадзіліся з такой справай, думаю, што ня трэба такім людзям выяжджаць за межы Беларусі. Думаю, што тут павінны разабрацца сьпярша”.

(Спадар: ) “Вельмі дрэнна. Я лічу, што ўвогуле кожны чалавек мае права быць у тым месцы, у якое ён хоча ехаць. І тое самае, я думаю наконт таго, што Эўразьвяз не дазваляе Лукашэнку ехаць у Эўропу. Калі ўвесь сьвет хоча аб’яднацца, і мы пачынаем нешта дзяліць, кагосьці не пускаць, ставіць новыя бар’еры, гэта ня можа прынесьці нічога добрага”.

(Спадарыня: ) “Я, напрыклад, галасавала станоўча на рэфэрэндуме, і я лічу, што гэта было волевыяўленьне народу”.

(Спадар: ) “Я лічу, што гэта дастаткова справядліва, паколькі палітыка нашай краіны не супадае з палітыкай Эўропы. Таму нашай краіне няма сэнсу ўдзельнічаць ва ўнутраных справах, якія адбываюцца ў Эўропе”.

(Спадар: ) “Калі будзе даказана, што менавіта гэтыя чыноўнікі мелі да гэтага дачыненьне, то стаўлюся станоўча”.

(Спадарыня: ) “Я лічу, што нельга забараняць. Калі яны недзе ня мелі рацыі, як чыноўнікі, то ва ўсім астатнім яны такія ж людзі, як і мы, і маюць поўнае права на ўезд”.

(Спадар: ) “Нельга, таму што кожны чалавек мае права пакідаць і вяртацца назад у сваю краіну”.

(Спадарыня: ) “Мне падаецца, ўсё роўна нашая краіна не павінна заставацца ізаляванай. Як бы там ні было, народ тут ні пры чым. А чыноўнікі, гэта тыя людзі, якія прадстаўляюць нашу краіну за мяжой. Калі яны будуць выяжджаць, мець стасункі з чыноўнікамі іншых краінаў, можа, іх меркаваньні таксама будуць паступова мяняцца”.

(Спадар: ) “Калі гэта сапраўды так, і былі такія факты фальсыфікацыі, то думаю, што рэагаваць на гэта трэба, тады гэта будзе справядліва. А калі гэта прыцягнута, то будзе абы-што”.

(Спадарыня: ) “Адмоўна. Я за тое, каб усе народы былі разам”.

(Спадарыня: ) “Я, напрыклад, ня ведаю, ці былі фальсыфікацыі”.

(Спадар: ) “Няма чаго ім там рабіць”.
XS
SM
MD
LG