Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскія верталёты абстралялі сэктар Газа


ЕРУСАЛІМ. Сёньня ўночы баявыя ізраільскія верталёты абстралялі сэктар Газа. Абстрэл адбыўся праз некалькі гадзінаў пасьля выбуху, які адбыўся на ізраільскім кантрольна-прапускным пункце на мяжы Сэктару Газа і Эгіпту. Паводле памочніка прэм’ера Ізраіля Раанана Гісіна, пяць ізраільскіх жаўнераў былі забітыя і 10 параненыя. Адказнасьць за выбух узялі на сябе “Хамас” і групоўка, якая называе сябе “Ястрабы Фатху”. Яны заявілі, што падкапалі тунэль даўжынёю 600 м пад КПП, а потым узарвалі ў ім выбуховае прыстасаваньне. Ізраільскія вайскоўцы паведамілі, што эвакуацыі параненых заміналі перастрэлкі. Праз гадзіну на мяжы адбыўся і другі выбух. Падрабязнасьці не паведамляюцца.
XS
SM
MD
LG