Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румынія: еxit-poll’s паказваюць супярэчлівыя вынікі выбараў прэзыдэнта


БУХАРЭСТ. У Румыніі прайшоў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. У іх удзельнічалі прэм’ер-міністар Адрыян Настасэ і мэр Бухарэсту Траян Басэску. Exit-poll’s паказваюць супярэчлівыя вынікі. Адзін зь іх надае 50,7 % Настасэ і 49,3% Басэску. Паводле другога, абодва кандыдаты набралі па 50%. Паводле першых паведмленьняў, абодва кандыдаты заяўляюць аб сваёй перамозе. Настасэ прадстаўляе партыю сацыял-дэмакратаў, былую Камуністычную партыю. Апазыцыянэр Траян Басэску вінаваціць кіроўную партыю ў карупцыі й застоі.
XS
SM
MD
LG