Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Ізраілю пагадзіўся выпусьціць палестынскіх вязьняў


ЕРУСАЛІМ. Урад Ізраілю пагадзіўся выпусьціць з турмаў да 200 палестынскіх вязьняў – у якасьці дэманстрацыі добрай волі пасьля таго, як эгіпэцкія ўлады адпусьцілі асуджанага за шпіянаж ізраільскага выведніка. Сёньня кіроўная ізраільская партыя “Лікуд” правяла першы раўнд перамоваў з патэнцыйным партнэрам па новай урадавай кааліцыі – Партыяй Працы. Лідэр “Лікуд” – прэм’ер Ізраілю Арыэль Шарон разьлічвае такім чынам дамагчыся бальшыні ў парлямэнце і рэалізаваць плян вываду войскаў і эвакуацыі паселішчаў у сэктары Газа. Днямі “Лікуд плянуе перамовіцца з дэпутатамі ад рэлігійных партыяў “Шас” і “Аб’яднаныя юдаісты Торы”.
XS
SM
MD
LG