Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэм''ер Турцыі спадзяецца на плённыя перамовы з Эўразьвязам


КОНЯ. Прамаўляючы ў горадзе Коня, прэм’ер Турэччыны Рэджэп Таіп Эрбаган забавязаўся праводзіць дэмакратычныя рэформы ў краіне, нават калі Эўразьвяз адмовіцца пачаць перамовы аб далучэньні на гэтым тыдні. Але Эрдаган кажа, што няшмат шанцаў на тое, што лідэры Эўразьвязу адхіляць дамоўленыя тэрміны перамоваў. Эрдаган заявіў, што непрыйманьне Турцыі да Эўразьвязу было б прызнаньнем таго факту, што Эўразьвяз – “хрысьціянскі клюб”. Тымчасам у Турэччыне прайшлі шматлюдныя дэманстрацыі як за, так і супраць далучэньня да Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG