Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух на ізраільскім КПП. 4 забітыя


РАФАГ.Ізраільскае радыё паведаміла пра выбух, які адбыўся на Ізраільскім кантрольна-прапускным пункце на мяжы Сэктару Газа і Эгіпту. Паводле памочніка прэмэера Ізраіля Раанана Гісіна, чатыры ізраільскія жаўнеры былі забітыя і 10 параненыя. Адказнасьць за выбух узялі на сябе “Хамас” і групоўка, якая называе сябе “Ястрабы Фатху”. Яны заявілі, што падкапалі тунэль даўжынёю 600 м пад КПП, а потым узарвалі ў ім выбуховае прыстасаваньне. Ізраільскія вайскоўцы паведамілі, што эвакуацыі параненых заміналі перастрэлкі. Праз гадзіну на мяжы адбыўся і другі выбух. Падрабязнасьці не паведамляюцца.
XS
SM
MD
LG