Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне прайшлі акцыі "за" і "супраць" Эўразьвязу


СТАМБУЛ. У Турэччыне прайшлі шматлюдныя дэманстрацыі як за, так і супраць далучэньня да Эўразьвязу. Каля 50 тыс. курдаў сабраліся ў горадзе Дыярбакіры, каб падтрымаць далучэньне Турэччыны да Эўразьвязу і запатрабаваць больш свабодаў і правоў. У Стамбуле каля 6 тыс. турэцкіх нацыяналістаў выказалі пратэст супраць плянаў ураду далучыцца да Эўразьвязу. Пратэсты праходзяць перд сустрэчай Турэччына-Эўразьвяз у Брусэлі напрыканцы гэтага тыдня. На саміце будзе вырашацца, ці пачнуцца перамовы аб далучэньні Турэччыны.
XS
SM
MD
LG