Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Румыніі -- другі тур выбараў прэзыдэнта


БУХАРЭСТ. У Румыніі праходзіць другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. У іх удзельнічаюць прэм’ер-міністар Адрыян Настасэ, які атрымаў у першым туры каля 41% галасоў, і мэр Бухарэсту Траян Басэску, які набраў каля 34%. Прагаласаваўшы на сваім выбарчым участку Настасэ заявіў: (Настасэ:) – Гэтыя выбары, на маю думку, вельмі важныя для будучыні Румыніі. Я ўпэўнены, што румыны прагаласуюць за лепшае жыцьцё, дабрабыт і большую стабільнасьць.

Ягоны супернік Траян Басэску пасьля галасаваньня сказаў. (Басэску:) – У гэты дзень румыны атрымалі шанец скончыць з карупцыяй і ігнараваньнем людзей, і мы прапануем ім шанец – Румынію, якая належыць румынам.

Румынскія ўлады паабяцалі правесьці справядлівыя і празрыстыя выбары пасьля таго, як апазыцыя зьвінаваціла іх у фальшаваньні першага туру галасаваньня. З300 незалежных назіральнікаў працуюць на выбарах у Румыніі.
XS
SM
MD
LG