Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выснова дактароў: Юшчанку атруцілі дыяксынамі


КІЕЎ. Генэральная пракуратура Украіны аднавіла расьсьледаваньне абставінаў хваробы лідэра ўкраінскай апазыцыі Віктара Юшчанкі пасьля таго, як аўстрыйскія дактары заявілі, што ён "без сумневаў" быў атручаны дыяксынам – сьмяротна небясьпечным хімікатам, які нявечыць скуру і выклікае спыненьне дыханьня. Юшчанка захварэў у пачатку верасьня. Ён неаднаразова вінаваціў у атручваньні сваіх палітычных праціўнікаў.

Пасьля мэдычнага абсьледаваньня Юшчанку выпісалі з клініккі. На прэсавай канфэрэнцыі пасьля шпіталя Віктар Юшчанка падзякаваў лекарам, якія ўратавалі яму жыцьцё і пракамэнтаваў апошнія падзеі ва Украіне.

(Юшчанка:) -- Студэнты абвясьцілі агульнанацыянальны страйк. Нічога падобнага ва Ўкраіне не было за апошнія гадоў 100. Думаю, гэта можна параўнаць з развалам СССР або падзеньнем бэрлінскага муру. Я шчасьлівы, што мы здолелі мабілізаваць украінскі народ на барацьбу за свае правы.
XS
SM
MD
LG