Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхі -- сярод "эўразьвязаўскіх" пэсымістаў


ПРАГА. Большасьць грамадзянаў Эўрапейскага Зьвязу задаволены ўзроўнем свайго жыцьця і мяркуюць, што гэтыя ўмовы палепшацца. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага Эўрапейскай камісіяй. Але чэхі зьяўляюцца выключэньнем, пра гэта піша сёньня газэта “Лідовэ навіны”. Чэхі разам з аўстрыйцамі застаюцца пэсымістамі. Сярод посткамуністычных краінаў гэтым вылучаюцца яшчэ толькі латышы. Аднак нельга чакаць, што чэхі падтрымаюць тых палітыкаў, якія хочуць зьменшыць уплыў органаў Эўразьвязу і запаволіць эўрапейскую інтэграцыю. Разам з літоўцамі чэхі былі сярод тых, хто выказваў вельмі вялікі давер дзейнасьці Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG